Замест чабурэчнай – у піўной. Шыльду ў гонар заснавання БНР павесілі ў бары «BeerShow»


Шыльда, якую зрабілі яшчэ ў 1993 годзе, але так і не павесілі на будынку, дзе ў 1918 годзе абвесцілі Беларускую Народную Рэспубліку, цяпер вісіць у менскім бары «BeerShow» (вул. Валадарскага 7).

Пра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміў блогер і грамадскі актывіст Эдуард Пальчыс.

Планавалася, што новая шыльда, вырабленая на народныя грошы, якія сабралі на Talaka.by, будзе вісець на будынку па адрасе Валадарскага, 9 у Менску.

На жаль, Менгарвыканкам так і не даў згоды на тое, каб шыльда заняла законнае месца. Прычына – негатыўная рэакцыя грамадскасці, пра што Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) паведаміў Менгарвыканкам за подпісам намесніка старшыні Ігара Юркевіча.

Варта адзначыць, што па адрасе Валадарскага, 9 месціцца славутая чабурэчная, у якую нярэдка заходзяць працаўнікі КДБ і МУС.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў