«Залатая пальмавая галіна» дасталася паўднёвакарэйскаму фільму пра бедных і багатых


25 траўня 2019 года. Лаўрэат «Залатой пальмавай галіны» – Пон Чжун Хо з Паўднёвай Карэі. Фота – Радаслаў Наўроцкі / Forum

Галоўную ўзнагароду 72-га Канскага кінафестывалю атрымала стужка паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Джун Хо «Паразіт», падае афіцыйная старонка фестывалю.

Цырымонія абвяшчэння пераможцаў прайшла ў суботу ў Палацы фестываляў. Журы асноўнага конкурсу ўзначаліў рэжысёр Алехандра Гансалес Іньярыту.

Сюжэт фільму – гісторыя сям’кібеспрацоўнага Гі-Тхэка, якая вырашае палепшыць свой фінансавы стан за кошт багатай сям’і Пак і ўладкоўваецца да іх на працу.

Уладальнікам Гран-пры Канскага кінафестывалю, другой па важнасці ўзнагароды, стала сенегальская рэжысёрка Маці Дыёп за свой дэбютны фільм «Атлантыка».

Прэмію за найлепшую жаночую ролю атрымала акторка Эмілі Бічэм за фільм «Малыш Джо».

Прыз за найлепшую рэжысуру атрымалі Жан-П’ер і Люк Дардэн за фільм «Малады Ахмед» пра хлопчыка, які захапіўся ідэямі радыкальнага ісламізму.

Уладальнікам прызу за лепшую мужчынскую ролю стаў Антоніа Бандэрас за працу ў «Болі і славе» Педра Альмадовара. Актор грае кінарэжысёра ў сталым веку – і ў творчым крызісе.

Прыз журы атрымалі адразу дзве карціны – «Адрынутыя» Ладжа Лі і «Бакурау» Клебер Мендоса-малодшага.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў