Закупы на аматара: менская міліцыя прапануе набыць аўтазак за 16,5 тысяч рублёў


Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Менгарвыканкаму ў афіцыйным Твітэр-акаунце і на сваім сайце прапануе набыць «сапраўдны аўтазак» за 16, 5 тысяч беларускіх рублеў.

Карыстальнікі сацыяльнaй сеткі пытаюцца ў каментарах, ці будзе ён укамплектаваны АМАПаўцамі. «За асобную плату», – жартуе ў адказ міліцыя. Іншыя прапануюць здаць аўтазак у музей нацыянальнай культуры і побыту.

КА, belasat.eu

Стужка навінаў