Закрыла сына і дачку ў машыне і пайшла «дунуць» марыхуаны: амерыканку абвінавацілі ў смерці ейных дзяцей


Жыхарцы штату Тэхас (ЗША) прадʼявілі абвінавачванні па справе аб смерці двух ейных дзяцей, якіх яна зачыніла ў аўтамабілі.

Паводле паліцыі, 24-гадовая Сінція Марыя Рэндольф (на фота) прызнала, што зачыніла дзяцей у машыне, каб «правучыць» сваю двухгадовую дачку Джульет, якая адмаўлялася выходзіць з аўтамабіля.

Пасля гэтага, паведамілі ў паліцыі, маці пайшла ў дом, пакурыла марыхуаны і заснула на 2-3 гадзіны.

Джульет і яе 16-месячны брат памерлі ўвечары 26 траўня. У той дзень тэмпература паветра была каля + 35,5.

Машына знаходзілася побач з домам Рэндольф недалёка ад возера Уэтэрфорд, паведамілі ў паліцыі.

Амерыканскія праваахоўнікі таксама адзначылі, што падчас шматлікіх допытаў Рэндольф спрабавала апісаць усё як няшчасны выпадак – жанчына разбіла шкло, калі заўважыла, што дзеці памерлі.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў