«Заклікаем неадкладна вызваліць затрыманых». Заява польскага МЗС


Міністэрства замежных справаў Польшчы «заклапочанае тым, як беларускія ўлады перашкаджалі правесці мірную дэманстрацыю» на Дзень Волі.

МЗС Польшчы апублікавала афіцыйную заяву ў сувязі з падзеямі ў Менску 25 сакавіка:

«Прэвентыўныя затрыманні і арышты, якія адбываліся цягам мінулага тыдня, як і ў дзень пратэсту, у тым ліку запалохванне журналістаў і дзеячаў незалежных арганізацыяў, ператрус памяшканняў арганізацыі «Вясна», перашкоды дэманстрантам дайсці да месца збору ў Менску – гэта прыклады парушэння базавых грамадзянскіх свабодаў і правоў чалавека апошнім часам у Беларусі.

Мы заклікаем да спынення гвалту з боку сілаў бяспекі і неадкладнага вызвалення затрыманых з-пад варты.

Падставы, паводле якіх Еўразвяз хоча будаваць трывалыя адносіны з Беларуссю, – гэта павага да правоў чалавека і асноўных свабодаў, уключаючы свабоду слова, права на асацыяцыі і сходы і выкананне палітычных правоў усіх грамадскіх рухаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і абавязкамі».

ДД

Стужка навінаў