«Закавалі ў кайданкі і накінулі мех на галаву». Беларус распавёў пра дэпартацыю з Расеі


Уладлен Лось, грамадзянін Беларусі, які з’яўляецца юрыстам Фонду барацьбы з карупцыяй, распавёў пра тое, якім чынам яго дэпартавалі з Расеі. Паводле юрыста, яго вывезлі на расейска-беларускую мяжу ў кайданках і з мехам на галаве.

21 студзеня Уладлену Ласю расейскія ўлады паведамілі пра неабходнасці пакінуць Расею да 25 студзеня. Юрысту Фонду барацьбы з карупцыя забаранілі прыязджаць у Расею на тры гады. Але 22 студзеня Уладлена арыштавалі на тры дні за непадпарадкаванне паліцэйскаму.

«Пасля заканчэння тэрміну майго арышту, я быў ізноў затрыманы невядомымі людзьмі ў цывільным. Яны закавалі мяне ў кайданкі і надзелі мех на галаву. Пасля гэтага мяне пагрузілі ў мікрааўтобус, і мы каля дзесяці гадзінаў ехалі ў бок мяжы Рэспублікі Беларусь», – распавядае Уладлен Лось.

Сілавікі паведамілі юрысту, што ён парушыў тэрмін «добраахвотнага пакідання» Расеі і дэпартавалі яго з забаронай на ўезд у Расею на працягу пяці гадоў.

У Беларусі Уладлена Лася не сталі затрымліваць. Ён пакінуў краіну.

Hавiны
Дыферэнцыяцыя грамадства па колеры штаноў ды арышт Навальнага – тыдзень у малюнках
2021.01.25 21:45

СК belsat.eu

 

 

Стужка навінаў