Зайздросны трансгендэр сапхнуў са сцэны каралеву прыгажосці


Крыст’ян Карыллё, вядомая як Лэдзі, раз’юшылася атрыманнем другога месца ў конкурсе «Міс гей-каралева».

Увагу на відэа, якое трапіла ў інтэрнэт, звярнулі ўвагу журналісты брытанскага The Mirror. Інцыдэнт здарыўся ў горадзе Куэнкамэ на поўдні краіны.

На відэа бачна як «Лэдзі» ўручаюць ўзнагароду за другое месца, але тая адкідвае сваю стужку, падыходзіць да пераможцы і спіхвае са сцэны пераможцу па мянушцы Кенія.

Пераможца конкурсу не атрымала сурʼёзных пашкоджанняў акрамя нязначных сінякоў. На наступны дзень у сваім Facebook Карыллё (Cristian Carrillo) публічна выбачылася перад суперніцай і павіншавала яе з перамогай.

Усяго ў конкурсе бралі ўдзел тры трансгендэры.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў