Зайчыкі і паліцыянты: у школе Уладзівастоку зладзілі БДСМ-вечарыну


11-класнікі адной са школаў расейскага Уладзівастоку 22 траўня ў дзень гэтак званага самакіравання прыйшлі ў навучальную ўстанову ў БДСМ-строях. Пра гэта паведамляе «Восток-Медиа».

Перад апошнім званком хлопцы апрануліся ў кароткія шорты і маскі зайчыкаў, заклеіўшы саскі чорным скотчам, а дзяўчаты – у паліцэйскіх.

Hавiны
У Менску з’явіўся «беларускамоўны секс-шоп»
2018.06.18 15:41

Пасля інцыдэнту дырэктарка школы №74 Галіна Пугіна напісала заяву на звальненне.

«Рукі апускаюцца пасля гэтых падзей, гэта вельмі цяжка. Усё свята быў цалкам пад кантролем, а тое, што адбылося на ганку, доўжылася максімум дзве хвіліны», – паведаміла яна.

Скандальная вечарына стала нагодай для дзвюх праверак. У адукацыйным установе працуюць прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі мэрыі і супрацоўнікі МУС, паведамляе PrimaMedia.

Hавiны
Ігар Случак пра беларускамоўны кліп з элементамі БДСМ: «Беларусі не хапае сваіх умоўных Манетачкі ці Пошлай Молі»
2019.04.30 18:59

У гарадскім упраўленні МУС адзначаюць, што выявілі ўсіх удзельнікаў інцыдэнту, а таксама іх бацькоў.

«Форму супрацоўнікаў праваахоўных органаў школьнікі купілі ў краме спецадзення адмыслова для правядзення мерапрыемства», – заявілі ў ведамстве.

У МУС адзначаюць, што за незаконнае нашэнне форменнага адзення са знакамі адрознення, з сімволікай праваахоўных органаў прадугледжаны штраф.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў