Заінсталюй «Вочы» на свой тэлефон і паведамляй пра парушэнні падчас парламенцкіх выбараў


Новая версія мабільнага дадатку «Вочы» была распрацаваная незалежнымі ініцыятывамі па назіранню за выбарамі: еlectby.org, «Праваабаронцы за свабодныя выбары», «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» і «Права выбару».[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/FUfIDLEUt_E”][vc_column_text]

«Праграма практычна не збірае інфармацыі пра карыстальнікаў, акрамя іхнага месцазнаходжання падчас інфармавання аб парушэнні і тэхнічных характарыстыкаў тэлефона. Нават калі карыстальнік добраахвотна дае сваю кантактную інфармацыю назіральнікам для зваротнай сувязі, гэтая інфармацыя не раскрываецца і не перадаецца трэцім асобам», – адзначаюць распрацоўнікі.

Першы карыстальнік дадатку, які дашле інфармацыю пра парушэнне, атрымае сэлфі-палку. Усе паведамленні пра парушэнні будуць адлюстраваныя на адмысловай мапе.

Мапа з вынікамі парушэнняў падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2015-м годзе, якая паўстала дзякуючы дадатку «Вочы».

Дадатак працуе на «Androidʼах». Для тых, хто не мае дэвайса з «Android’ам», але стаў сведкам парушэнняў на выбарах, стваральнікі дадатку «Вочы» прапануюць запоўніць адмысловую форму на сайце electBy.org.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў