Захарчанка: «Маларосіі» не будзе


Лідар «ДНР» Аляксандр Захарчанка адмовіўся ад ідэі стварэння «Маларосіі». «Ужо цяпер можна сказаць, што назвы «Маларосіі» не будзе, паколькі яно выклікае ў многіх непрыманне», – падкрэсліў ён.

Але сама ідэя перафарматавання Украіны застаецца актуальнай, дадаў Захарчанка. Пра гэта паведамляе сепаратысцкае агенцтва ДАН.

Нагадаем, 18 ліпеня Аляксандр Захарчанка заявіў пра стварэнне «Маларосіі» – новага дзяржаўнага ўтварэння на тэрыторыі Украіны. Сталіцай «Маларосіі», якая мусіць стаць пераемніцай Украіны, мае стаць Данецк, заявіў лідар сепаратыстаў.

«ЛНР» не падтрымала ідэю Захарчанкі. У Маскве заявілі, што ініцыятыва кіраўніка «ДНР» з імі не ўзгаднялася і яны нічога не ведалі пра яе.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў