Захарава: Вагнэраўцы павінны вярнуцца ў Расею


Затрыманыя ў Беларусі 33 грамадзяніны РФ павінны вярнуцца ў Расею. Пра гэта 6 жніўня заявіла ТАСС афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.

«Яшчэ раз паўтараем. Віна затрыманых у Беларусі грамадзянаў нічым не даказаная. Яны павінны вярнуцца ў Расею», – сказала яна.

Hавiны
Навошта вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь? Асноўныя версіі гучнай справы
2020.07.30 14:19

Між тым Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 6 жніўня даручыў запрасіць у Беларусь генеральных пракурораў Расеі і Украіны для разгляду ў сітуацыі з затрыманымі баевікамі.

«Пакладзяце ўтрох (генеральныя пракуроры. – Рэд. Belsat.eu) перад сабой міжнародныя дагаворы і пагадненні з Расейскай Федэрацыяй і Украінай і якія мы падпісалі ў шматбаковым плане (мы ж абавязкі ўзялі на сябе і ў гэтай сітуацыі таксама), нашы законы. Старшыня Следчага камітэту вам дакладзе разам з Камітэтам дзяржбяспекі і аператыўную інфармацыю, і інфармацыю следчых: вось дакументы, інфармацыя – на стол. Утрох вырашыце», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Hавiны
«Аж ныюць, пішчаць, крычаць». Беларусь запросіць пракурораў з Расеі і Украіны ў справе вагнэраўцаў
2020.08.06 12:42

МГ belsat.eu

Стужка навінаў