Захад не верыць у выпадковую смерць Хашогжы


Захад не паверыў уладам Саудаўскай Аравіі, якія заявілі, што апазіцыянер Джамаль Хашогжы быў забіты выпадкова падчас бойкі ў консульстве краіны ў Стамбуле.

Прычынай недаверу стала тое, што больш за два тыдні Эр-Рыяд адмаўляў сваё дачыненне да знікнення апазіцыйнага журналіста. І толькі напрыканцы мінулага тыдня Аравія заявіла пра смерць Хашогжы, але было паведамлена, што журналіст быў забіты выпадкова, паведамляе ВВС.

У сваю чаргу турэцкія ўлады ўвесь гэты час стваралі ўцечкі ўсё больш падрабязнай інфармацыі пра тое, што журналіст быў забіты фактычна адразу ж пасля таго, як увайшоў у консульства.

Крыніца CNN паведаміла, што сапраўды, літаральна адразу ж пасля ўваходу журналіста ў консульства завязалася бойка, падчас якой у дачыненні да журналіста ўжылі задушлівы прыём, які і стаў прычынай смерці. У Эр-Рыядзе сцвярджаюць, што забойства было выпадковым. Пры гэтым, каб схаваць сляды злачынства, супрацоўнік спецслужбаў Саудаўскай Аравіі пераапрануўся ў падобную вопратку, у якой журналіст прыйшоў у консульства, пакінуў ўстанову і гуляў на Стамбуле. Навошта было ствараць двайніка журналіста, крыніца CNN у Саудаўскай Аравіі каментаваць не стала.

Аб’ектыў
Эр-Рыяд прызнаўся ў забойстве Джамаля Хашогжы ў консульстве
2018.10.20 21:41

СК, belsat.eu

Стужка навінаў