Загінуў гітарыст мулявінскіх «Песняроў» Аркадзь Іваноўскі


24 чэрвеня загінуў беларускі музыка Аркадзь Іваноўскі, апошні гітарыст мулявінскіх «Песняроў». Яму было 59 гадоў.

Паводле інфармацыі адміністратара форума прыхільнікаў гурта Алега Верашчагіна, музыка патануў.

Kp.by паведамляе, што калегі музыкі пішуць у сацсетках свае спачуванні.

Развітанне з Аркадзем Іваноўскім адбудзецца 26 чэрвеня з 14 да 15 у менскай рытуальнай залі па вул. Альшэўскага 12.

У ансамблі Уладзіміра Мулявіна «Песняры» Аркадзь Іваноўскі граў з 1996 года. Калі ў «Песнярах» адбыўся раскол, гітарыст не далучыўся да новага ансамблю «Беларускія песняры» і застаўся ў калектыве Мулявіна.

Гітарыст таксама супрацоўнічаў з Беларускім дзяржаўным аркестрам Міхаіла Фінберга. А з 2004 года музыка працаваў на кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства ў Менскім інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава і займаўся джазавымі праектамі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў