Задымленне ў гандлёвым цэнтры «Цівалі» апынулася вучэннямі


У Менску ўвечары 26 сакавіка здарылася задымленне ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Цівалі». Пра гэта паведаміў лідар рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Паводле яго, на месца здарэння выехалі сем пажарных машын, а таксама аўтамабілі хуткай дапамогі.

Пажарныя машыны каля ГЦ “Цівалі”.
Фота: Анатоль Шумчанка https://www.facebook.com/profile.php?id=100000953097562

«Работнікі, якія стаялі на трэцім паверсе, адчулі дым. Ім стала цяжка дыхаць, і яны павыходзілі на вуліцу. Ні апавяшчэння, нічога падобнага яны не чулі», – распавёў Анатоль Шумчанка ў каментары belsat.eu.

Пазней высветлілася, што ўзгарання не было – у цэнтры праводзіліся вучэнні.

«Але чаму не было абвесткі і арганізаванай эвакуацыі, калі па вентыляцыі пайшоў пах дыму!!! Па словах работніка, адчуўся пах гару, але прыйшло разуменне ўцякаць тады, калі ўжо быў прысмак у роце. Проста так работнікі б не выбеглі на вуліцу! Значыць, дыхаць было не вельмі добра. Ужо толькі пасля такіх сімптомаў павінна быць прызначаная эвакуацыя і ўключаная сігналізацыя аховай», – адзначыў Анатоль Шумчанка ў «Facebook’у».

На ТЦ Тивали все похоже обошлось, но почему не было оповещения и организованной эвакуации, когда по вентиляции пошёл…

Opublikowany przez Анатолий Шумченко Wtorek, 26 marca 2019

Паводле яго, прыклад пажару ў гандлёвым цэнтры расейскага Кемерава год таму паказвае, што сітуацыя можа развіцца імкліва і мець вельмі трагічныя наступствы. А той факт, што прадавец не ведаў пра свае дзеянні ў крытычнай сітуацыі падобнага кшталту, кажа пра тое, што трэба вучэнні праводзіць кожны дзень, падсумаваў лідар «Перспектывы».

Аб’ектыў
Год пасля пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня» у Кемераве
2019.03.25 21:27

МГ belsat.eu

Стужка навінаў