«Задушаная голымі рукамі». У Менску пікетавалі супраць хатняга гвалту


Актывісткі ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!» упершыню правялі пікет за прыняцце закону супраць хатняга гвалту. Акцыя адбылася ў менскім парку Дружбы народаў. Удзельнікі зачытвалі гісторыі ахвяраў хатняга гвалту і ставілі подпісы на падтрыманне закону, які мог бы абараніць тых, хто пакутуе ад збіцця і гвалту ўдома. Карэспандэнты belsat.eu дзеляцца ўражаннямі ад акцыі.

Жанчына з плакатам супраць хатняга гвалту.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

«Ударыў малатком па галаве не менш за 8 разоў, паклаў ейнае цела ў валізу і вывез у лес»

Гісторыя забітай дзяўчынкі.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
Абутак у памяць пра забітую жанчыну.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
Абутак у памяць пра забітых.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Усяго гісторыяў было 55: столькі чалавек загінула ад хатняга гвалту толькі за першае паўгоддзе 2019 года ў розных раёнах Беларусі. Штогод статыстыка канстатуе толькі рост колькасці ахвяраў.

«Гэта рэальныя гісторыі людзей, якія загінулі праз гвалт. Гэтых смерцяў можна было пазбегнуць, калі б працаваў закон супрацьдзеяння хатняму гвалту», – кажа актывістка Святлана Гатальская.

Святлана Гатальская.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Людзі актыўна падпісвалі петыцыю за прыняцце закону супраць хатняга гвалту. Адметна, што подпісы ставілі як удзельнікі пікету, гэтак і звычайныя мінакі.

«Я лічу, што гвалт у сямʼі потым такім мультыплікацыйным эфектам ідзе далей і далей. І гэтае заганнае кола трэба раней ці пазней скончыць», – кажа Лявон, які паставіў подпіс на падтрыманне закону.

Пікет супраць хатняга гвалту.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

«Я асабіста, з фізічным гвалтам не сутыкалася, толькі за вушы ў дзяцінстве цягалі. А да гэтых пытанняў – псіхалагічны, эканамічны гвалт – нашыя людзі няхутка дойдуць », – кажа ўдзельніца акцыі Наталля.

Адзін з арганізатараў акцыі Аляксей Мінчонак.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

ВР, МГ, фота Ірына Арахоўская belsat.eu

Стужка навінаў