Зачыненыя ў Маскве праз санкцыі «Рыжскія дворыкі» могуць з’явіцца ў Менску


Мэр Рыгі Ніл Ушакоў анансуе з’яўленне ў Менску «Рыжскіх куткоў» – стэндаў з латвійскай прадукцыяй.

«Рыжскі куток» ці «Рижский уголок» з латвійскімі таварамі ў Менску. Сёння пачалі працу над гэтым праектам. Праект «Рижский дворик» у Маскве праз санкцыі спыніўся. Але санкцыі таксама калі-небудзь скончацца, вернемся і да дворыкаў. А пакуль «куткі», – напісаў Ніл Ушакоў у Facebook.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У сваю чаргу менскі мэр Андрэй Шорац спадзяецца, што ў Рызе з’явяцца аналагічныя стэнды з беларускай прадукцыяй.

Ніл Ушакоў запэўнівае, што Латвія не збіраецца ствараць канкурэнцыю беларускім таварам, а хоча прапанаваць прадукты, якія пашыраць асартымент айчынных крамаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў