Забруджаная тэрыторыя памерам у палову Беларусі. Як выглядае «бразільскі Чарнобыль»?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVUVEYW1UZFZXZDQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У Бразіліі здарылася найбольшая за апошнія гады экалагічная катастрофа, справакаваная дзеяннямі горназдабываючай кампаніі. Мясцовыя жыхары параўноўваюць яе з аварыяй на Чарнобылі альбо наступствамі цунамі ў Фукусіме.

Тысячы тон хімічна актыўнага бруду ідуць па бразільскай рацэ Досе (Doce) да акіяну, па дарозе забіваючы ўсё жывое ў вадзе. Невыкананне нормаў бяспекі і безадказнае стаўленне горназдабываючага прадпрыемства «Samarco» прывялі да забруджвання ракі, чый басейн займае тэрыторыю ў палову Беларусі (87 тыс. км).

Забруджанне адбылося чырвоным ілам, які завецца шламам – падчас здабычы жалеза яго звычайна збіраюць у адмысловыя адвалы. Калі плаціны двух такіх штучных басейнаў прарваліся, лавіна бруду ў 60 млн кубаметраў цалкам разбурыла бліжэйшы гарадок Бэнту Радрыгес (Bento Rodrigues). Катастрофа забіла ад 9 да 25 асобаў і незваротна змяніла жыццё як мінімум паўмільёна чалавек.

«Паміж людзьмі, што жывуць у гэтым рэгіёне, і ракой існуе вельмі моцная сувязь. Ім кожны дзень без ракі ўжо вельмі моцна адчуваецца», – кажа эколаг Эдуарду Мэндэс.

І вада, і навакольная глеба цяпер атручаныя высокай канцэнтрацыяй металаў.

«Я нарадзіўся ў 1912 годзе і заўжды жыў каля гэтай ракі. Ніколі нам не жылося лёгка. Але цяпер ні пітной вады, ні рыбы», – адзначае шаман мясцовага карэннага народу Эўклідэс Крэнак.

За такую шкоду здабывальная кампанія заплаціць штраф у 250 млн рэалаў – гэта каля 65 млн долараў.

«Усё ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам. Гэта пакаранне за здзейсненае злачынства», – адзначыла прэзідэнт Бразіліі Дыўма Русэф.

Для такога прамысловага гіганта пакаранне надзвычай мяккае, кажуць адмыслоўцы.

«Гэта абсалютна нязначная сума, улічваючы, што толькі аднаўленне забруджаных тэрыторый будзе каштаваць непараўнальна больш», – адзначае эканаміст Энрыкэ Тамэ.

Каб рака ажыла, трэба будзе не толькі грошы, але і шмат часу.

«Калі ў раёне вытокаў і прытокаў ракі Досе пройдуць добрыя дажджы, то звыклыя для яе жывыя арганізмы зноў з’явяцца праз два-тры дзясяткі гадоў. Часцінкі шламу хутка ападаюць, і рака нанясе новыя слаі. Але нават так гэта вельмі доўга. Бо рака патрэбная цяпер, увесь час», – заўважае эколаг Эдуарду Мэндэс.

Пацярпелым ад тэхнагеннага бедства дапамагаюць усёй Бразіліяй. Людзі з іншых штатаў пералічваюць грошы на дабрачынныя рахункі, перадаюць ваду і рэчы першай неабходнасці. А перад офісам кампаніі «Samarco» грамадзяне патрабуюць справядлівасці.

«Гэта не няшчасны выпадак. Трагедыю можна было перадухіліць, але кампанія нічога не зрабілі для гэтага. Таму можна чакаць новых катастрофаў», – звяртае ўвагу грамадская актывістка Валерыя Роша.

Акцыі пратэсту неабходныя, каб алігархі не замялі справу, дамовіўшыся з карумпаванымі палітыкамі.

«Тут не працуе так, што хто вінаваты, той будзе плаціць. Выйграе той, хто выйграе ў палітычныя гульні. І толькі там, дзе грамадзянская супольнасць больш арганізаваная, яна мае рэальную вагу і нечага дамагаецца», – мяркуе эканаміст Энрыкэ Тамэ.

Вытокі праблемы з кампенсацыяй пацярпелым ляжаць у законах.

Бразільскае заканадаўства ў галіне навакольнага асяроддзя, якое датычыцца акрэдытацыі прадпрыемстваў, датаванае 86-ым годам, то бок яно не змянялася з часоў Чарнобыльскай трагедыі. А значыць, не былі зробленыя і высновы з тэхнагенных катастрофаў, што адбыліся ў свеце з таго часу.

Сюжэт праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40. У цэлым выданні праграмы: Пуцін збірае хаўруснікаў; Украіна замінае кааліцыі; хто страціў больш пасля тэрактаў у Парыжы; госць – эксперт па тэрарызме ды іншае.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaEhQZ2F0Y1M2Y28lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Вольга Ермалаева-Франко, «Белсат», Бразілія[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў