Забраў тэлефон і грошы, а цела схаваў у лесе. У забойстве студэнткі падазраюць ейнага 17-гадовага аднагрупніка


Па падазрэнні ў забойстве 19-гадовай студэнткі Жыліцкага каледжа ў Кіраўскім раёне затрыманы ейны 17-гадовы аднагрупнік, паведамляе Следчы камітэт (СК) па Магілёўскай вобласці.

«Каб схаваць сляды злачынства, падазраваны перанёс цела дзяўчыны ў кусты каля свайго дома, дзе яго і знайшлі. Акрамя таго, хлопец забраў тэлефон і грошы аднагрупніца», гаворыцца ў паведамленні СК.

Бярозавы гай, у якім знайшлі цела дзяўчыны. Фота – sk.gov.by

Дзяўчына вучылася ў Жыліцкім сельскагаспадарчым каледжы. 29 траўня яна вярталася з заняткаў у сваю вёску (Паўлавічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць), але дадому не дайшла. 6 чэрвеня цела дзяўчыны знайшлі ў лесе непадалёк ад аўтобуснага прыпынку, на якім яна сышла.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў