«Забраў апошняе»: ліквідатары – пра падман Лукашэнкі. Ці падобная сітуацыя вакол Чарнобылю і каронавіруса?


Ліквідатар Васіль Гулай.
Фота: «Белсат»

15 траўня 1986 года 80 рэчыцкіх нафтавікоў-тампанажнікаў селі ў аўтобус і паехалі ў забруджаную зону. Тры тыдні беларусы працавалі на разбураным рэактары, цэментуючы свідравіны. Сёння іх засталося 26. Беларусь – адзіная постсавецкая краіна, кіраўнік якой забраў ільготы ў ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Belsat.eu запісаў аповеды трох жыхароў Рэчыцы, якія 34 гады таму ратавалі жыццё мільёнаў, а ў выніку засталіся без ільготаў і належнай медычнай апекі.

Уладзімір Кошчанка

З Масквы прыйшоў загад Міністэрства нафтагазавай прамысловасці даслаць у Чарнобыль 100 чалавек. Столькі чалавек налічвала мая брыгада. Я сказаў, што хопіць 80. Калі даслаць 100 чалавек, уся нафтавая прамысловасць спыніцца. Без тампанажнікаў яна не можа працаваць. Мы апынуліся на атамнай станцыі таму, што калі б адкіды з рэактару трапілі ў зямлю і сышлі ў ваду, Еўропы б сёння, магчыма, не было. Нашаю задачаю было ізаляваць радыеактыўныя воды, якія былі вакол станцыі.

Цяпер пра нас усе забылі. У нас няма магчымасці лячыцца. Страхоўку тым, хто выйшаў на пенсію, не афармляюць. У нафтавікоў страхоўка – $ 12 000 за год на лячэнне. А нам кажуць: «Калі мы вас застрахуем, вы будзеце ўвесь час лячыцца, а мы не зможам гэта аплаціць».

Фота
Ліквідатар зняў гэта ў чарнобыльскай зоне, пакуль камеру не забраў КДБ
2019.06.18 11:55

Васіль Гулай

15 траўня 1986 года нас адправілі аўтобусамі ў Чарнобыль. Працавалі мы да 6 чэрвеня – рабілі цэментаж свідравінаў. Гэта была вайна, толькі з мірным атамам.

Ліквідатар Васіль Гулай.
Фота: «Белсат»

У 1990 годзе ліквідатарам далі пасведчанне і ільготы. Яны былі мізэрныя, але былі. Лукашэнка ўсё забраў, абяцаўшы аддаць у хуткім часе. Мінула 20 гадоў. Здароўе пагоршылася, пра нас забылі. Чаму дэпутаты пасля сыходу могуць карыстацца лепшымі медычнымі паслугамі, а мы не?

Я не шкадую, што паехаў. Хтосьці мусіў гэта зрабіць, ратаваць астатніх. Нас было 80, ніхто не збег. Цяпер нас 26, а хутка застанецца 15. І тады з аварыяй і цяпер з эпідэміяй улады ўсё замоўчваюць. І тады і цяпер паўсюль паніка. Нічога не змянілася, усё, як у 1886 годзе.

Hавiны
Ліквідатары ЧАЭС распавялі, чаго бракуе серыялу «Чарнобыль»
2019.06.03 10:21

Пётр Кразуб

Нас не спыталі, ці мы хочам ехаць. Пасадзілі ў аўтобус і завезлі ў Чарнобыль. Цяпер, калі нам патрэбная дапамога, нас ігнаруюць. Раней нам давалі пуцёўку ў санаторый, дадатковыя дні адпачынку, аплату паловы ЖКГ. Мы ўжо даўно нічога не маем. Кожны ліквідатар цяпер хворы, інваліднай групы нам не даюць. Калі я выйшаў на пенсію, страхоўку забралі. Лукашэнка нас падмануў. Мы ратавалі Беларусь, СССР. Нам патрэбная дапамога, і ніхто не хоча нас пачуць. Мы хворыя і просім вярнуць нам ільготы.

Ліквідатар Пётр Кразуб.
Фота: «Белсат»

***

Асноўныя ільготы беларускім ліквідатарам скасавалі ў 2007 годзе ўказам Аляксандра Лукашэнкі. З 2009-га іх пазбавілі практычна ўсіх прывілеяў, змяніўшы статус з «ліквідатара» на «пацярпелы». Чарнобыльцаў, якія ліквідавалі наступствы катастрофы, прыраўнялі да тых, хто жыў у зоне ЧАЭС або прыязджаў на забруджаныя тэрыторыі на кароткі тэрмін.

Hавiны
Ліквідатар аварыі на ЧАЭС: «Смерць прайшла каля мяне»
2019.04.25 11:43

ДР belsat.eu

Стужка навінаў