Забойцы Магілёўскага інспектара ДАІ да гэтага часу не ўстаноўленыя


Справа пра забойства супрацоўніка ДАІ ў Магілёве працягваецца, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова. Паводле mogilev.online падазраваныя да гэтага часу не ўстаноўленыя.

Цела 22-гадовага інспектара ДАІ з прыкметамі гвалтоўнай смерці было знойдзена ў лесе Магілёўскага раёну вечарам 16 траўня. Пасля здарэння ў СМІ з’явілася інфармацыя, што незадоўга да гібелі лейтэнант накіраваўся на афармленне дарожна-транспартнага здарэння. Неўзабаве з яго нумара паступіла паведамленне калегам на Viber «Тэрмінова. Чорная «Волга». Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак – расейскі».

«Падазраваныя не ўстаноўлены, следчая група працягвае працу па крымінальнай справе», – удакладніла Юлія Ганчарова.

У Следчым камітэце распавялі, што разглядаюць розныя версіі. У тым ліку і пра выкраданне міліцыянта на аўтамабілі чорнага колеру.

«Аднак, зыходзячы з атрыманых падчас расследавання звестак, яна не зʼяўляецца прыярытэтнымі», – адзначылі ў ведамстве.

Падчас расследавання следчым паступіла інфармацыя, што каля шасці вечара, супрацоўнік міліцыі знаходзіўся ў Магілёве, непадалёк ад чыгуначнага пераезду ў раёне вуліцаў Вакзальнай і Першамайскай, насупраць будынку Аблспажыўсаюзу, дзе сеў у неўсталяваны аўтамабіль. Праз некаторы час малады чалавек быў знойдзены загінулым. Працягваецца пошук відавочцаў.

Hавiны
«Калі ўбачыў ягонае фота, я рэальна заплакаў». Забойцаў 22-гадовага інспектара ДАІ пакуль не знайшлі
2019.05.17 09:29

Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 362 Крымінальнага кодэкса («Забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку»). Дапытаныя сваякі, знаёмыя загінулага і іншыя сведкі. Канфіскаваныя рэчавыя доказы – асабістыя рэчы, дакументы, мабільны тэлефон, табельная зброя забітага.

Hавiны
«Цыганскага следу зусім магло не быць». Волчак – пра расследаванне забойства інспектара ДАІ
2019.05.19 13:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў