Забойцу ў Мельбурне асудзілі на шэсць пажыццёвых тэрмінаў


Суд прысудзіў грамадзяніна Аўстраліі афганскага паходжання Джэймса Гаргасуласа, які наехаў на натоўп людзей у Мельбурне два гады таму, да шасці пажыццёвых зняволенняў.

Пры гэтым суддзя Марк Вайнберг дазволіў асуджанаму падаць прашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні праз 46 гадоў, паведамляе ABC. У сваю чаргу абвінавачванне патрабавала адмовіць Гаргасуласу ў магчымасці УДВ.

Падчас вынясення прысуду суддзя назваў гэты інцыдэнт адным з самых страшных масавых забойстваў у гісторыі краіны.

Наезд на натоўп людзей адбыўся ў Мельбурне 20 студзеня 2017 году. У выніку трагедыі загінулі шэсць асобаў, сярод іх апынуліся трохмесячнае дзіця, якое памерла ў больніцы ад атрыманых траўмаў, і дзесяцігадовая дзяўчынка. Яшчэ 27 чалавек атрымалі траўмы.

Затрыманы за рулём аўтамабіля Гаргасулас раней неаднаразова парушаў закон. Акрамя таго, праведзеная адразу пасля здарэння экспертыза выявіла ў Гаргасуласа паранаідальную шызафрэнію.

Hавiны
Нідэрланды і Аўстралія абвінавацілі Расею ў крушэнні MH17. РФ: Гэта не наша ракета
2018.05.25 14:53

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў