Забойцу міліцыянта пад Івацэвічамі замест турмы накіравалі ў псіхіятрычную лякарню


Берасцейскі абласны суд 8 лютага абвясціў рашэнне па справе аб забойстве ўчастковага і замаху на двух яго калегаў. Пра гэта паведаміў TUT.BY старэйшы пракурор аддзелу пракуратуры Берасцейшчыны Генадзь Буры.

Здарэнне адбылося летась 17 жніўня ў вёсцы Бабровічы. 57-гадовы мужчына адкрыў страляніну па ўчастковым інспектарам міліцыі, якія праводзілі планавую праверку парадку захоўвання зброі. Адзін участковы загінуў на месцы, другі атрымаў цяжкае раненне, а трэці здолеў схавацца за бетонным плотам.

Судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла, што стралок пакутаваў на момант злачынства і пакутуе ў цяперашні час на псіхічнае расстройства. У сувязі з гэтым абвінавачванне мужчыну не прад’яўлялі.

Абласны суд вывучыў крымінальная справа і 8 лютага абвясціў рашэнне: жыхара Івацэвіцкага раёну вызвалілі ад крымінальнай адказнасці. Да яго ўжылі прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са строгім наглядам, паведаміў TUT.BY Генадзь Буры.

Рашэнне суду не набыла моц і можа быць абскарджана.

Hавiны
Ці часта ў Беларусі страляюць па міліцыянтах?
2018.08.17 17:54

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў