Забойства ў ЦАР: Хадаркоўскі агучыў доказы супраць Прыгожына


Расейскі апазіцыянер Міхаіл Хадаркоўскі лічыць, што падчас расследавання яго каманда сабрала дастаткова доказаў, каб «называць у якасці замоўніка» забойства расейскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы (ЦАР) блізкага да прэзідэнта РФ Уладзіміру Пуціну бізнесмена Яўгена Прыгожына. Пра гэта экс-кіраўнік нафтавага канцэрну ЮКАС паведаміў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Лічу, што я асабіста маю дастаткова інфармацыі. Я пра гэта казаў. Але гэта маё асабістае перакананне», – падкрэсліў ён.

Паводле словаў Хадаркоўскага, на гэтым этапе расследаванне прыпынена, паколькі далейшыя крокі патрабуюць удзелу «дзяржаўных органаў і арганізацыяў». Такіх паўнамоцтваў у каманды апазіцыянера няма.

Зразумела, «якіх людзей трэба дапытаць», кажа Хадаркоўскі. Гэта – у тым ліку, жандар Эммануэль Катафей. Той увесь час знаходзіўся паблізу з журналістамі і прысутнічаў на месцы забойства, перадаваў раней цэнтр «Дасье».

У той жа час Хадаркоўскі выказаў упэўненасць, што справа ў канчатковым выніку будзе раскрытая.

«Вельмі многія людзі, вельмі многія журналісцкія калектывы працягваюць займацца гэтай праблемай і інфармацыя назапашваецца», – дадаў ён.

У канцы ліпеня 2018 году у ЦАР былі забітыя журналіст Архан Джэмаль, рэжысёр Аляксандр Растаргуеў і аператар Кірыл Радчанка. Паводле задання «Цэнтру кіравання расследаваннямі», што фінансуецца Міхаілам Хадаркоўскім, яны працавалі над праектам «Расейскія найміты», прысвечаным прыватным ваенным кампаніям, а менавіта ЧВК Вагнера.

Hавiны
СБУ назвала магчымых забойцаў расейскіх журналістаў у ЦАР
2018.12.20 18:04

Пра магчымую прысутнасць у ЦАР наймітаў з Расеі СМІ сталі паведамляць вясной 2018 года. Агенцтва Reuters са спасылкай на мясцовыя СМІ паведаміла, што ЧВК Вагнера актыўная ў ЦАР з моманту паставак Расеяй лёгкіх узбраенняў сілам бяспекі краіны ў 2018 годзе. У прыватнасці, сотні інструктараў кампаніі выкарыстоўваюцца для навучання мясцовых салдат.

Hавiны
«Повар Пуціна» мог браць удзел у мірных перамовах у ЦАР
2019.02.20 12:09

СК belsat.eu паводле dw.com

Стужка навінаў