Забойства на Віцебшчыне: жанчыну пахавалі яшчэ жывую


Следчыя працягваюць расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 28-гадовай жыхаркі Віцебску ў Лёзненскім раёне. СК паведамляе новыя жахлівыя факты злачынства.

Паводле СК, у верасні ў міліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла што адносна яе сяброўкі здзейснена злачынства. Падчас праверкі інфармацыі міліцыя знайшла ў лесе на тэрыторыі Лёзненскага раёну цела закапанай у зямлю жанчыны.

«Паводле вынікаў праведзенай судова-медычнай экспертызы жанчына была жывая ў момант пахавання», – паведамляюць у СК.

Напярэдадні трагедыі 28-гадовая жанчына адпачывала ў сябе ў кватэры разам з кампаніяй знаёмых. Пасля застолля нецвярозая гаспадарка дому разам з мужчынам і жанчынай з той кампаніі паехала ў лес, дзе яе збілі і закапалі ў зямлю.

СК распачаў справу паводле ч 2. арт 139 (забойства, здзейсненае пры абцяжарваючых абставінах). 21-гадоваму хлопцу, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўгон аўто, і 24-гадовай дзяўчыне выстаўлена абвінавачванне. Абодвух узялі пад варту. Паводле следчых, яны пайшлі на гэта злачынства, бо хацелі ў далейшым здаваць кватэру загінулай у арэнду – забойца нават паспеў выкласці адпаведную аб’яву ў інтэрнэце.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары