Забівай і ўладар: Коля Лукашэнка ў чорным шлеме стаў лепшым гульцом «Залатой шайбы»


Малодшы сын кіраўніка Беларусі шпарка крочыць па стопам бацькі. Каманда Цэнтральнага раёну, у якой ён гуляе, перамагла ў гарадскіх спаборніцтвах сярод хакеістаў 2003-2004 гадоў нараджэння.

Сам жа Коля Лукашэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру і адным з лепшых гульцоў сярод 150 удзельнікаў чэмпіянату.

Ягоная каманда разграміла дружыну з Фрунзенскага раёну з лікам 8:1.

Турнір «Залатая шайба» праходзіў у Чыжоўцы на малой арэне.

Падчас гульні 19 лютага паміж камандамі Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў адбыўся неадназначны выпадак. Хакейны суддзя схапіў за горла суперніка сына кіраўніка краіны.

ДР, belsat.eu

фота belta.by

Стужка навінаў