Забіў не менш за 10 кацянятаў. Мазырскага скуралупа хочуць змясціць у вар'ятню


Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім абыходжанні з жывёлінамі. Справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Паводле СК, 28-гадовы жыхар Мазыра ў ліпені і жніўні 2018 гады знаходзіў абʼявы аб бясплатнай перадачы кацянят у добрыя рукі, забіраў іх у сваю кватэру, дзе катаваў іх, пакуль яны не паміралі. Усё гэта ён здымаў на фота і відэа. Выяўлена 10 фактаў здзекаў над кацянятамі.

ВІДЭА
У Падмаскоўі злавілі мазырчука-жывадзёра, які заліваў кацянятаў кіпнем (ВІДЭА)
2018.09.17 17:06

На канфіскаваных прадметах у кватэры падазраванага і ў шчыліне ў падлозе знаходзілася каціная кроў.

Абвінавачаны быў затрыманы ў Расеі і экстрадаваны ў Беларусь. Згодна з заключэннем судова-псіхіятрычнай экспертызы, мужчына не мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Экспертная камісія мяркуе аб неабходнасці яго лячэння ў псіхіятрычным стацыянары.

Дзеянні мазыраніна кваліфікаваныя паводле ч.ч. 1, 2 ст.339-1 КК.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў