«Забіце мяне, не хачу жыць». Самападпал у Гомлі

Дзясятага кастрычніка на праспекце Леніна ў Гомлі падпаліў сябе 42-гадовы жыхар Добрушу. Асобу ўстанавілі ў УУС Гомельскага аблвыканкаму.

10 кастрычніка каля офісу «Абсалютбанку» у Гомлі падпаліў сябе жыхар Добрушу. Фота: Belsat.eu

Былая жонка мужчыны адмовілася сустрэцца і не стала каментаваць здарэнне. Інцыдэнт здарыўся 10 кастрычніка аб 11 на праспекце Леніна ў Гомлі. На відэа бачым мужчыну ўжо пасля таго як ён абліўся гаручай вадкасцю і падпаліў сябе. Гэта адбылося аб 11 гадзіне на праспекце Леніна проста на вуліцы. Відавочцы збілі полымя і выклікалі хуткую. Людзі кажуць, што мужчына прасіў, каб яго забілі, бо ён не хоча жыць.

Вядома, што ў самападпаленага былі праблемы з алкаголем. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

ЮЦ Belsat.eu

Hавiны