Забітага на Магілёўшчыне працаўніка ДАІ пахаваюць у суботу


Жалобная цырымонія развітання з лейтэнантам міліцыі Яўгенам Патаповічам, які быў забіты ўвечары 16 траўня, пройдзе 18 траўня з 9.00 да 12.00 у фае Магілёўскай абласной філармоніі па адрасе: Магілёў, вуліца Першамайская, 10.

Hавiны
«Калі ўбачыў ягонае фота, я рэальна заплакаў». Забойцаў 22-гадовага інспектара ДАІ пакуль не знайшлі
2019.05.17 09:29

Як паведамілі ў МУС, 22-гадовы інспектар ДПС быў надзейным, сумленным і прыстойным чалавекам, якога заўсёды шанавалі і паважалі кіраўнікі, таварышы і калегі.

«Супрацоўнікі органаў унутраных спраў зробяць усё, каб тыя, хто здзейсніў гэтае подлае злачынства, паўсталі перад судом. Пакаранне павінна быць адэкватнае зробленаму», – паведамілі ў міністэрстве.

Між тым на дарогах Беларусі працягваюцца пошукі падазраваных у забойстве. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 362 (забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў пры выкананні службовых абавязкаў).

Hавiны
Міліцыя аб’явіла ўзнагароду за інфармацыю пра забойцаў магілёўскага лейтэнанта
2019.05.17 12:25

Упраўленне крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкаму аб’явіла ўзнагароду за дапамогу ў раскрыцці забойства інспектара ДАІ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў