Забілі былога дэпутата Дзярждумы Расеі Дзяніса Вараненкава (фота)


У Кіеве забілі былога дэпутата Дзярждумы ад партыі КПРФ Дзяніса Вараненкава. Ён быў застрэлены ў цэнтры ўкраінскай сталіцы

Пра гэта паведамляе ўкраінскае выданне «Весткі» са спасылкай на дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Вадзіма Рабіновіча. Дзяніса Вараненкава ў цэнтры Кіева забілі з пісталета маркі ТТ. Пра гэта заявілі ў паліцыі Кіева, перадае тэлеканал «112 Украіна». Паводле «Інтерфакс-Украіна», страляніна вялася з аутаматаў.

Фота: Max Sorokin / Facebook

Былы дэпутат Дзярждумы быў забіты ў цэнтры Кіева каля 11:30 па мясцовым часе. Забойца застрэліў мужчыну, калі той выходзіў з будынку гатэля «Прэм’ер Палас».

Відавочцы забойства Вараненкава распавялі журналістам, што бачылі, як куля трапіла былому дэпутату Дзярждумы ў галаву.

 

Фота: Дядя Ваня / Twitter

Ахоўнік экс-дэпутата параніў забойцу, але сам таксама пацярпеў.

Фота: Alisa Berezutska / Facebook

Забойца былога дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава дастаўлены ў лякарню Кіева. Яго параніў ахоўнік былога дэпутата. Сам ахоўнік таксама паранены. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка кіеўскай паліцыі.

Фота: Volodymyr Servetnyk / Facebook

У кастрычніку 2016 года былы дэпутат разам з жонкай, экс-дэпутаткай Марыяй Максакавай пераехаў у сталіцу Украіны, патлумачыўшы свой крымінальны пераслед у Расеі «незаконным» і «несправядлівым».

Фото: Валянцін Агірэнка / Reuters

Басманны суд Масквы ў пачатку сакавіка завочна арыштаваў экс-дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вороненкова на два месяцы за махлярства з нерухомасцю. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук.

ВД, паводле rbc.ru

Стужка навінаў