Забіла цэглаю: 2 асобы загінулі падчас дэмантажных працаў на заводзе «Інтэграл»


12 лютага падчас дэмантажных працаў абвалілася цагляная сцяна на заводзе «Інтэграл». Ёсць ахвяры, паведаміў у Telegram-канале Следчы камітэт.

Фота – СК Беларусі

63-гадовы мужчына памёр на месцы, другі памёр па дарозе ў шпіталь. Медыкам не ўдалося выратаваць ягонае жыццё.

На месца здарэння прыехала следча-аператыўная група.

Будынак, сцяна якога абвалілася, стаяў пусты з канца 1980-ых – пачатку 1990-ых. Яго вырашыылі знесці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў