Забавы казахаў з Кітая: паляванне з беркутам


Каля паўсотні паляўнічых і каля тысячы гледачоў сабраліся на традыцыйнае казахскае паляванне ў Кітаі.

Этнічныя казахі з Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, нягледзячы на вялікі снег, правялі традыцыйнае паляванне з беркутамі.

«Гэта наша традыцыйная казахская культура. Я спадзяюся, што яна будзе працягвацца тут. Я шчаслівы бачыць гэта», – дзеліцца сваймі ўражаннямі адзін з гледачоў.

Акрамя палявання, адбыліся і гонкі на санях, запрэжаных коньмі.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў