За збіццё Сяргея Чалага затрымалі 4 хлопцаў і дзяўчыну


Пра гэта напісала ў сваім Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

Затрыманыя 4 мужчыны і адна жанчына, цяпер яе дапрошваюць.

ГГУС Менгарвыканкаму паведамляе, аператыўныя супрацоўнікі высветлілі абставіны здарэння і дакладна вядома, што напад не быў спланаваны.

Паводле менскай міліцыі, кампанія маладзёнаў таксама распівала алкаголь у двары, дзе быў Чалы з сябрамі.

«Праходзячы міма кампаніі Чалага, сямейная пара, якая адстала ад сваіх сяброў, пачула ў свой адрас жарты, кпіны і нецэнзурную лаянку. Хлопец патэлефанаваў сябрам, яны вярнуліся, кампанія Чалага справакавала канфлікт, у выніку якога пачалася бойка, зыход якой вырашылі колькасць выпітага алкаголю і колькасць удзельнікаў».

19 траўня ўначы Сяргея Чалага збілі пяцёра невядомых у цэнтры Менску. Журналіст, які асвятляе эканоміку, разам з двума сябрамі выходзіў з бару. Праз некалькі хвілінаў да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць. Сяргея Чалага даставілі ў шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа. Сам Сяргей Чалы казаў, што канфлікту і прэтэнзій у невядомых да яго не было, яны наляцелі мэтанакіравана і пачалі біць яго па галаве.

*Афіцыйная прадстаўніца СК адзначыла ў сваім пасце, што СМІ не цікавіліся справаю. Мы спрабавалі звязацца з Юліяй Ганчаровай, але яна не падымала слухаўку.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары