За заклікі падтрымаць Навальнага завялі крымінальную справу

Пікет на падтрыманне Навальнага. Фота: радыё «Свабода»

Следчы камітэт Татарстану распачаў крымінальную справу за заклікі да масавых закалотаў у сувязі з рыхтаванай 23 студзеня акцыяй на падтрыманне Аляксея Навальнага, арыштаванага 18 студзеня, паведамляе радыё «Свабода».

Паводле Следчага камітэту, у сераду ў адной з сацсетак «неапазнаная асоба» апублікавала заклікі да здзяйснення масавых закалотаў з інструкцыямі «антыграмадскіх паводзінаў». Паліцыя шукае аўтара публікацыі.

Раней Генеральная пракуратура РФ запатрабавала блакаваць сайты, дзе заклікаюць прыходзіць на акцыі за Навальнага.

Прыхільнікі Навальнага ў Казані плануюць зладзіць 23 студзеня акцыю, каб падтрымаць палітыка. На гэты дзень прызначаныя акцыі па ўсёй Расеі. Ні адна з іх не ўзгаднялася з уладамі. Паліцыя затрымлівае прыхільнікаў Навальнага, каб не адбылося каардынаваных пратэстаў.

МГМ, belsat

Hавiны