За забойства жонкі святара жыхару Калінкавіцкага раёну пагражае смяротнае пакаранне


Следчы камітэт завершыў расследаванне крымінальнай справай аб забойстве жонкі праваслаўнага святара ў Азарычах Калінкавіцкага раёну. Справа цяпер у пракурора, які накіруе яе ў суд.

Паводле справы аб забойстве 42-гадовай жонкі праваслаўнага святара з вёскі Азарычы Калінкавіцкага раёну, абвінавачваецца 23 гадовы мясцовы жыхар. Следчыя выставілі яму абвінавачванні паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч.3 арт. 207 (разбой, здзейснены з пранікненнем у жыллё, паўторна, з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання); ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем); ч.3 арт. 214 (крадзеж, здзейснены з прымяненнем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя і з пагрозай яго прымянення).

Агулам, паводле гэтых абвінавачванняў, жыхару Калінкавіцкага раёну можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Hавiны
Дэпутаты вывучаюць пытанне адмены смяротнага пакарання
2020.01.30 19:49

Трагедыя адбылася летась. 2 кастрычніка 2019 году міліцыянты выявілі забітай жонку праваслаўнага святара ў вёсцы Азарычы Калінкавіцкага раёну. На целе загінулай былі шматлікія цялесныя пашкоджанні. Следчыя высветлілі, што 1 кастрычніка 23-гадовы жыхар вёскі Вязавіца, які працаваў у праваслаўнай царкве ў пасёлку Азарычы, пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Пасля працы ён ужыў алкаголь і вырашыў паехаць да дзяўчыны. Хлопец растлумачыў, што вырашыў узяць аўтамабіль святара і пайшоў да яго дома.

Дзверы забойцу адчыніла жонка святара, якая адмовілася аддаць яму ключы. У адказ хлопец уварваўся ў дом і забіў жанчыну. Пасля гэтага малады чалавек забраў ключы ад машыны, 20 долараў ЗША, 1000 расейскіх рублёў і мабільны тэлефон коштам 400 рублёў.

Пасля гэтага хлопец паехаў да дзяўчыны, але трапіў у ДТЗ. Сведкі, якія пабачылі аварыю, выклікалі міліцыю. Пазней яго затрымалі.

Hавiны
Еўразвяз адрэагаваў на смяротны прысуд завадатару «слуцкай банды»
2020.03.07 17:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў