За забойства галубоў 20-гадовага жыхара Салігорска асудзілі на год папраўчых работ


20-гадовы жыхар Салігорска прызнаны вінаватым ў жорсткім абыходжанні з жывёламі. Раённы суд Салігорска прысудзіў яму год папраўчых работ за забойства сямі галубоў, паведамляе прэсавая служба Вярхоўнага суда.

Паводле матэрыялаў справы жыхар Салігорска 1 верасня сёлета рукамі злавіў на даху будынку сем птушак. Пазней юнак на агульным балконе 12-га паверха забіў галубоў і скінуў іх на вуліцу. Суд удакладняе, што хлопец быў п’яны.

Абвінавачаны К. прызнаны вінаватым паводле ч.1 арт.339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх гібель). За гэта яму прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін 1 год з утрыманнем 25 % прыбыткаў на карысць дзяржавы, але не менш за 1 базавую велічыню штомесяц.

Раней за падобны ўчынак быў пакараны жыхар Вілейкі. Пʼяны мужчына ў публічным месцы вырашыў прадэманстраваць сваю моц. Дзеля гэтага мужчына схапіў за заднія лапы котку і некалькі разоў ударыў жывёліну аб бетонную агароджу. Няшчасная котка загінула ад удараў.

Hавiны
П’яны жыхар Вілейкі забіў котку і асуджаны да папраўчых работ на адзін год
2019.11.15 13:51

У Беларусі на сёння няма закона, які абараняе жывёл. Закон «Аб абыходжанні з жывёлінамі» да гэтага часу на стадыі распрацавання. Яго рэдагуюць ужо 16 гадоў.

У Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях ёсць артыкул 15.45 «Жорсткае абыходжанне з жывёламі». З 2015 года пачала дзейнічаць ч. 1 артыкула 339 КК РБ. Гэта ўжо крымінальная адказнасць, але ўсё роўна даволі мяккая. Гэты артыкул прадугледжвае грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы ці арышт. Калі ж скуралупа прыцягваюць паўторна, то толькі тады з’яўляецца магчымасць абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да аднаго года.

Hавiны
Забіў не менш за 10 кацянятаў. Мазырскага скуралупа хочуць змясціць у вар’ятню
2019.06.26 19:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў