За Віктара Бабарыку сабрана ўжо больш за 380 тысяч подпісаў


За вылучэнне Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты сабрана ўжо больш за 380 тысяч подпісаў. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале патэнцыйнага кандыдата.

Усяго за Бабарыку сабрана больш за 380 тысяч подпісаў.

На сайце патэнцыйнага кандыдата пакуль застаецца іншая лічба – 368 тысяч. З іх праверана 339 тысяч подпісаў, пададзены ў выбарчыя камісіі – 168 тысяч.

Учора, 17 чэрвеня, банкаўскі рахунак, на якім знаходзяцца сродкі выбарчага фонду Бабарыкі, быў заблакаваны ўладамі без тлумачэння прычын.

Нагадаем, паводле Канстытуцыі, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты, трэба сабраць мінімум 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі завяршаецца 19 чэрвеня. Да 14 ліпеня ЦВК мусіць правесці рэгістрацыю кандыдатаў.

Hавiны
Віктар Бабарыка пра словы Лукашэнкі: «Нельга расстрэльваць уласны народ»
2020.06.06 13:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў