За ўдзел у перадвыбарчых пікетах БРСМ абяцае студэнтам вызваленне ад заняткаў і 15 рублёў


Назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з ананімных крыніц стала вядомая перапіска на закрытым чаце студэнтаў эканамічнага факультэта БДУ. З паведамленняў у чаце вынікае, што студэнтаў актыўна запрашаюць браць удзел у перадвыбарчых пікетах па вылучэнні асобных кандыдатаў у дэпутаты. Прычым, як вынікае з перапіскі, прыняць удзел у пікеце менавіта ў якасці сябраў ініцыятыўных груп.

У прыватнасці, сакратар камітэту БРСМ эканамічнага факультэта БДУ Юля Муштукова паведамляе 29 удзельнікам чата:

Начальнік штаба працоўных спраў БРСМ БДУ Іван Шчэрбін удакладняе:

Эксперты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначаюць, што дадзеная інфармацыя сведчыць аб грубых парушэннях дзейнага выбарчага заканадаўства.

Так, у адпаведнасці з ч.8 арт. 48 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь забаронена аказваць іншую матэрыяльную дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, рэферэндумаў, акрамя ўнясення грашовых сродкаў у пазабюджэтны фонд і ў выбарчыя фонды кандыдатаў у дэпутаты. Выкарыстанне патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты грашовых сродкаў ці іншай матэрыяльнай дапамогі ў парушэнне дзейнага заканадаўства цягне адпаведна адмову ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты ці адмену рашэння аб рэгістрацыі.

Акрамя таго, мяркуюць праваабаронцы, у дадзенай сітуацыі мае значэнне паходжанне абяцаных грошай для тых, каго запрашаюць «проста пастаяць у якасці сябраў ініцыятыўнай групы».

«Калі гэта не асабістыя сродкі грамадзянкі Муштуковай, а арганізацыі БРСМ, мы маем справу з забароненым выкарыстаннем адміністратыўнага рэсурсу. Арганізацыям, якія часткова ці цалкам фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту (БРСМ у дадзеным выпадку) наогул забаронена ўдзельнічаць у фінансаванні кандыдатаў», – адзначае праваабарончы рэсурс spring96.org.

ІІ, belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў