За ўдзел у «Чарнобыльскім шляху» аштрафавалі айца Вікенція


Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічыняў (382,5 рубля) за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху». Такое рашэнне прыняў 19 чэрвеня суд Першамайскага раёну сталіцы, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Сваёй віны Віктар Кавалькоў не прызнаў і мае намер абскардзіць рашэнне раённага суда ў Менскім гарадскім судзе.

Раней, менавіта ў межах гэтай адміністрацыйнай справы напачатку чэрвеня святара затрымлівалі супрацоўнікі Першамайскага РУУС для правядзення судова-псіхіятрычнай экспертызы.

Справка
За ўдзел у несанкцыянаваным сёлетнім «Чарнобыльскім шляху» улады пакаралі больш за 10 асобаў. Агульная сума штрафаў склала больш за 4 тысячы рублёў.

Паміж міліцыянтамі і арганізатарамі «Чарнобыльскім шляху» разгараецца скандал

Міліцыянты звярнуліся ў суд на арганізатараў акцыі з патрабаваннем прымусовага спагнання аплаты, паколькі цяпер ініцыятары мерапрыемства мусяць аплочваць паслугі супрацоўнікаў міліцыі за тое, што апошнія ахоўваюць парадак. Арганізатары шэсця адмовілі плаціць МУС і таксама звярнуліся ў суд на супрацоўнікаў міліцыі з прэтэнзіяй, паколькі падчас акцыі сілавікі не выконвалі свае абавязкі, бо былі затрыманыя некалькі асобаў людзьмі ў цывільным.

Hавiны
Удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» аштрафавалі агулам амаль на чатыры тысячы рублёў
2019.05.31 09:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў