За ўдзел у баявых дзеяннях грамадзяніна Беларусі адправяць на «хімію». Ён нібыта ваяваў за ДНР


Афіцыйнай інфармацыі пра тое, дзе і за каго ваяваў 29-гадовы Аляксей Яршоў няма. Судовыя паседжанні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 1 артыкулу 363-3 Крымінальнага кодэксу Беларусі (удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых краінаў).

Паводле памочніцы старшыні Віцебскага абласнога суда Наталлі Платоненка, у матэрыялах справы былі дакументы, якія ахоўваюцца законам аб дзяржаўнай таямніцы.

Віцебскі абласны суд пастанавіў пакараць Яршова двума гадамі «хіміі» (абмежаванне волі).

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Паводле nn.by, Яршоў ваяваў ва Украіне на баку самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі». У Аляксея ёсць жонка і дзіця. Імаверна, што Яршоў паходзіць з Паставаў.

Аляксей Яршоў

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў