За тыдзень у чат-бот «Честных людей» прыйшло больш за 8 тысяч паведамленняў ад супрацоўнікаў дзяржкіравання

Марш пенсіянераў, лекараў і студэнтаў. 26 кастрычніка 2020 г. Фота: ТК / «Белсат»

У праект «Дыялог з народам», дзе можна бяспечна для сябе падтрымаць народныя патрабаванні, звярнуліся: кіраўнікоў або намеснікаў кіраўнікоў арганізацыі – 157; кіраўнікоў падраздзяленняў або іхных намеснікаў – 331, амаль тысяча спецыялістаў.

Вось некаторыя з прычынаў, чаму людзі далучыліся да падтрымкі патрабаванняў:

«Муж адбывае другі адміністратыўны арышт за ўдзел у маршах».

«Палітычны крызіс, вырашыць які можна толькі шляхам адкрытага і сумленнага дыялогу паміж уладай і апазіцыяй, але дыялогу няма. А гэта вядзе да катастрофы».

«У краіне суцэльная хлусня, беззаконне, несправядлівасць. Хочацца жыць у краіне, дзе можна казаць праўду, дзе кіраўніцтва не хлусіць, дзе людзей не збіваюць (і нават забіваюць) за тое, што яны проста з чымсьці не згодныя, дзе людзей не садзяць сотнямі ў турму за выказванне сваёй пазіцыі. Несправядлівасць прыгнятае… Кожны дзень думаю, чаму так усё сумна? Цяжка на душы!»

AA belsat.eu

Hавiны