Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў абноўленыя звесткі адносна колькасці насельніцтва – паводле стану на 1 красавіка 2019 года. Згодна з імі, ад пачатку года ў краіне жыве на 9912 чалавек менш – 9465,3 тыс. чалавек.
За першыя тры месяцы года ў Беларусі нарадзілася 21 519 дзяцей, ці на 2016 (8,6 %) менш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Памерла за гэты час 32 226 чалавек, ці на 76 чалавек менш. Міграцыйны прырост у першым квартале склаў 795 чалавек.
Насельніцтва рэгіёнаў Беларусі, тыс. чалавек:
На 1 красавіка | На 1 студзеня | |
Берасцейская вобласць | 1379,4 | 1380,5 |
Віцебская вобласць | 1168,8 | 1171,5 |
Гарадзенская вобласць | 1037,8 | 1039,3 |
Гомельская вобласць | 1408,2 | 1410 |
Магілёўская вобласць | 1050,9 | 1052,9 |
Менская вобласць | 1428,6 | 1428,6 |
Менск | 1991,6 | 1992,8 |
Паводле дадзеных «Белстату»
Сярод рэгіёнаў краіны насельніцтва вырасла толькі ў Менскай вобласці. Але ўсяго на 69 чалавек. Дасягнуты гэты паказнік быў дзякуючы мігрантам, бо смяротнасць у вобласці перавысіла нараджальнасць на 1827 чалавек. У астатніх вобласцях колькасць жыхароў толькі скарачалася. Найбольш насельніцтва скарацілася ў Віцебскай вобласці: на 2,7 тыс. чалавек.
У Менску за першы квартал колькасць насельніцтва скарацілася на 1145 чалавек.
Як мянялася насельніцтва ў першым квартале 2019 году, глядзіце ў графіку.
МГ belsat.eu