За своечасовасць выплаты пазык Лукашэнка ўвёў персанальную адказнасць чыноўнікаў


Аляксандр Лукашэнка адпаведным указам увёў персанальную адказнасць чыноўнікаў за пагашэнне пазык. Паводле новага закону прэм’ер-міністр краіны, напрыклад, нясе адказнасць за пагашэнне дзяржаўных пазык, а старшыня праўлення Нацбанку адказвае за пагашэнне пазык галоўнай фінансавай установы.

Cтаршыні аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму нясуць адказнасць за пагашэнне пазыкі мясцовых органаў. Кіраўнікі арганізацыяў у тым ліку і банкі адказныя за пагашэнне пазыкі гэтых арганізацыяў.

Пры гэтым ва ўказе не ўдакладняецца, якая менавіта персанальная адказнасць прадугледжваецца за невыкананне патрабаванняў.

Hавiны
Насуперак ураду дзяржаўныя пазыкі павялічваюцца
2019.01.04 17:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў