За свавольства дзяцей заплацілі бацькі


Браты-блізнюкі падчас вакацыяў мінулым летам у бабулі ў Кіраўску ўзялі запалкі і падпалілі паперу на паддашшы. У выніку ўзнік пажар, які знішчыў больш за 200 квадратных метраў даху, паведамляе прэсавая служба Генпракуратуры.

Двое дзяцей 2012 па года нараджэння ўчынілі пажар на паддашшы дому бабулі ў Кіраўску. За свавольства дзяцей адказалі бацькі.

Агонь пашкодзіў сотні метраў даху дому, які знаходзіцца на балансе мясцовага УКП «Жылкамгас» у Кіраўску. Пазней камунальнікі адрамантавалі пашкоджанае агнём. Прадпрыемства выдаткавала на рамонтныя працы 5,23 тысячы рублёў.

Камісія па справах няпоўнагадовых Кіраўскага райвыканкаму вынесла бацькам хлопчыкаў папярэджанне за невыкананне абавязкаў па выхаванні сыноў згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях. Але і на гэтым справа не закончылася. Пракурор Кіраўскага раёну накіраваў у суд позву аб спагнанні з бацькоў хлопцаў блізнюкоў на карысць УКП «Жылкамгас» выдаткаваную суму грошай. Суд стаў на бок пракурора.

Hавiны
Цёплая зіма нясе шмат праблемаў для сельскай і лясной гаспадарак
2020.02.18 16:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў