«За свабоду думкі». Сястра Сянцова атрымала прэмію Сахарава замест брата


У Страсбуры адбылося ўручэнне праваабарончай прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава. Сёлета яе лаўрэатам стаў украінскі рэжысёр і палітвязень Алег Сянцоў, які адбывае 20-гадовы тэрмін у калоніі строгага рэжыму ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расеі.

Прэмію замест Сянцова атрымала яго стрыечная сястра Наталля Каплан, якая прыбыла ў Страсбур разам з адвакатам рэжысёра Дзмітрыем Дынзэ. Падчас цырымоніі ўзнагароджання, што прайшла ў Еўрапейскім парламенце, Каплан зачытала ліст ад Алега Сянцова.

«Андрэй Сахараў – гэта, безумоўна, асоба, на якую варта раўняцца. І стаяць нават недзе крыху побач з ім – гэта занадта вялікі гонар для мяне. Ён вельмі высока падняў планку адукаванасці і таленту, інтэлігентнасці і выхаванасці, годнасці ды гуманізму. Але я спадзяюся, што я яшчэ змагу, паспею нешта зрабіць для таго, каб адчуць, што я заслужыў гэтую ўзнагароду», – гаворыцца ў звароце Сянцова.

? LIVE from the plenary chamber: Parliament awards its 2018 Sakharov human rights prize to jailed Ukrainian film director Oleg Sentsov ↓↓↓

Opublikowany przez European Parliament Środa, 12 grudnia 2018

У сваёй прамове Каплан адзначыла, што прыпыненне галадавання, што доўжылася 145 дзён, «не азначае, што Алег прайграў».

«Дзякуючы ягонаму ўчынку, пра рэпрэсіі з боку Расеі загаварыў увесь свет. Алег прыцягнуў вялікую ўвагу да тэмы ўкраінскіх палітвязняў. Ён ужо перамог», – заявіла сястра ўкраінскага палітвязня.

Крэмль раней называў прысуджэнне прэміі Сахарава Алегу Сянцову «праяваю палітыканства».

Чытайце таксама:

Hавiны
Самы малады закладнік Крамля ў цяжкім стане ў расейскай турме
2018.07.04 15:00

Ліст Сянцова: «Месяц на кіпені і баландзе»

Акрамя таго, 12 снежня расейская праваабаронца Таццяна Шчур апублікавала ў Фэйсбуку ліст, што яна атрымала ад Алега Сянцова, які той адправіў 7 снежня. У ім палітвязень распавядае, што ў калоніі яму не аддаюць пасылку з цёплымі рэчамі і не дазваляюць рабіць пакупкі ў турэмнай краме.

«Смешна і сумна адначасова, калі цябе паўсвету, паводле чутак, падтрымлівае, а ты ўжо месяц на кіпені прарываешся і на баландзе! Але гэта ўсё дробязі, якія вырашацца рана ці позна. Галоўнае, што галоўнае робіцца: п’еса паставілася, праз тыдзень «матор» і кіно, раман ужо на 2/3 завершаны, дзіцячыя апавяданні ўжо перавыдаюць у трэці раз, а пасля Новага году я перашлю на волю яшчэ адзін зборнік – чаго яму тут пыліцца? Ну, і ў Страсбуры мяне таксама, спадзяюся, пачуюць», – напісаў Сянцоў.

ОЛЕГ СЕНЦОВ: «Печальная пустобазарная история» ЯМАЛ, ФКУ ИК-8, УПЧ, ПЕРЕПИСКА, БАЛАНДА И ПОЛНЫЙ БРЕД«Полным бредом» и…

Opublikowany przez Tatianę Shchur Wtorek, 11 grudnia 2018

Пікет у Маскве ў падтрыманне рэжысёра

Каля будынку Адміністрацыі прэзідэнта РФ у Маскве прайшла серыя пікетаў, прымеркаваная да цырымоніі ўручэння прэміі імя Сахарава. Удзельнікі пікету па чарзе стаяць з плакатам, на якім напісана «Алег Сянцоў. Прэмія Сахарава 2018. За свабоду думкі». У акцыі прынялі ўдзел, у прыватнасці, расейскі кінакрытык Антон Долін, палітык Леанід Гозман і праваабаронца Вікторыя Іўлева.

Сегодня Олегу Сенцову в Страсбурге вручают Премию Сахарова. Только самого Олега Сенцова там не будет. Он в другом месте. Поздравили его здесь.

Opublikowany przez Антон Долин Środa, 12 grudnia 2018

Паказанні пад катаваннямі

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў быў затрыманы расейскімі спецслужбамі ў Крыму ў траўні 2014 году па абвінавачванні ў арганізацыі тэрактаў на анексаваным паўвостраве. У жніўні 2015 году Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцову 20 гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Крыму. Сянцоў і затрыманы разам з ім крымскі анархіст Аляксандр Кольчанка сваёй віны не прызналі. Адзінымі доказамі з боку следства былі паказанні Генадзя Афанасьева, якія ён даў, як сцвярджае, пад катаваннямі.

Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў Сянцова і Кольчанку палітычнымі вязьнямі.

14 траўня 2018 году Алег Сянцоў распачаў галадаванне з патрабаваннем вызвалення ўсіх украінскіх палітвязняў з расейскіх турмаў. Праз 145 дзён ён прыпыніў пратэст праз пагрозу прымусовага кармлення.

Чытайце таксама:

ММ/ТП, belsat.eu

Стужка навінаў