За свабодную Беларусь. У цэнтры Вільні зладзілі акцыю салідарнасці


Больш за 100 чалавек прыйшло выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі міжнароднай супольнасці.

Сёння 19 чэрвеня ў цэнтры Вільні прайшла акцыя «За вольную і дэмакратычную Беларусь!», якая сабрала больш за 100 удзельнікаў. Прысутнічалі беларусы, якія жывуць у Літве, студэнты ЕГУ, Іван Рак – прадстаўнік ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, чальцы Сейму Літвы, праваабаронцы, прадстаўнікі «Рускага еўрапейскага руху» і дэпутат Еўрапарламенту Пятрас Аўштравічус.

Акцыя салідарнасці ў Вільні.
Фота: Ганна Русінава / belsat.eu

Акцыя прайшла на плошчы Вінцэнта Кудзіркі. Гэта сімвалічнае месца, бо яно знаходзіцца паміж урадам Літвы і домам Еўропы (прадстаўніцтва Еўразвяза ў Літве).

Дэманстранты скандавалі «За свабодную Беларусь», «Свабоду палітвязням», «За дэмакратычныя вольныя выбары». У руках трымалі партрэты палітвязняў, якія потым падпісалі дэпутаты літоўскага Сейма і ўсе ахвочыя, каб потым іх перадаць прадстаўнікам палітычных рухаў Беларусі.

Акция солидарности в Вильнюсе. Фото: Анна Русинова / belsat.eu
Акция солидарности в Вильнюсе. Фото: Анна Русинова / belsat.eu
Акция солидарности в Вильнюсе. Фото: Анна Русинова / belsat.eu

 

Учора 18 чэрвеня ўвечары ў Менску больш за 2 тысячы людзей сабраліся, каб падтрымаць затрыманага тым жа днём Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда.

Сёння па ўсёй Беларусі праходзяць акцыі салідарнасці: людзі робяць жывыя ланцугі ў Менску, Горадні, Гомлі, Берасці, Стоўбцах і іншых гарадах.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў