Больш за 21% тэстаў – станоўчыя.
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1911 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя – 1658 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале.
З пачатку пандэміі, у Беларусі зарэгістравана 164 059 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 141 443 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
У актыўнай фазе COVID-19 цяпер 21 334 чалавекі.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1282 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзевяць – за апошнія суткі.
За мінулыя суткі выканана 8704 тэсту (працэнт станоўчых – 21,6). Усяго ў краіне праведзена 3 634 324 тэсту.
ІК, belsat.eu