За содні ў Беларусі пры пажарах загінулі 5 чалавек


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведамляе, што за 24 лістапада па ўсёй Беларусі ў пажарах загінулі 5 чалавек.

Два чалавекі, мужчына і жанчына, загінулі падчас пажару ў доме на станцыі Навасады Барысаўскага раёну. У вёсцы Петкавічы Баранавіцкага раёну ў агні загінуў пенсіянер. Яшчэ два чалавекі загінулі ў пажарах у Кастрычніцкім раёне і Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці.

Усяго за дзень у Беларусі адбыўся 31 пажар, у якіх было пашкоджана 26 будынкаў і 2 адзінкі тэхнікі. Тры будынкі былі цалкам знішчаны.

Нагадаем, узровень смяротнасці пры пажарах у Беларусі адзін з самых высокіх у Еўропе.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары