За содні ў Беларусі на пажарах загінулі 6 чалавек


За мінулыя суткі, з 6:00 23 лістапада да 6:00 24 лістапада, у Беларусі адбылося 50 пажараў, ахвярамі якіх сталі 6 чалавек. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Людзі загінулі на пажарах у Берасцейскім, Лунінецкім, Івейскім, Пастаўскім, Докшыцкім і Старадарожскім раёнах.

Яшчэ чатырох чалавекі – двух у Гомельскім раёне і двух у Менску – выратавалі працаўнікі МНС.

Агулам з пачатку года ў Беларусі ў надзвычайных здарэнняў загінулі ўжо 403 чалавекі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў