У Беларусі ад каронавірусу памер 331 чалавек


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 18 чэрвеня ў Беларусі зарэгістраваны 56 657 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 625 выпадкаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памер 331 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 324 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 7 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 34 023 пацыенты. Агулам у краіне праведзена больш за 800 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў