За содні ў Беларусі ад каронавіруса памерлі 9 пацыентаў


Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошні дзень медыкі выявілі 1939 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй, 9 пацыентаў памерлі, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Афіцыйная статыстыка Мінздароўя сведчыць, што ў Беларусі з пачатку пандэміі медыкі зарэгістравалі 196 223 асобы са станоўчым тэстам на COVID-19. За гэты час ачунялі 178 102 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.

За апошні дзень медыкі выявілі 1939 пацыентаў з COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1433 пацыенты з выяўленаю каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За апошні дзень каронавірус забраў жыцці дзевяці пацыентаў.

Аб’ектыў
«Лепш не пытайцеся». Што беларусы кажуць пра 2020?
2020.12.31 23:06

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў